Сёння аграгарадок Вялікія Жухавічы гасцінна вітаў герояў сёлетняга жніва, старанных працаўнікоў раслінаводчай і жывёлагадоўчай галін раёна, а таксама тых, хто старанна перапрацоўвае атрыманы хлебаробамі ўраджай. У Жухавіцкім Доме культуры прайшло раённае свята “Зямля – аснова ўсёй Айчыны”, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Сваю творчасць удзельнікам свята сардэчна дарылі і вучні ДУА » Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў».