Государственное учреждение образования "Кореличская детская школа искусств"
Новости Калі глядзіш на карту свету, позірк міжвольна шукае месца, дзе жывеш. І тая маленькая, зусім непрыкметная кропачка ў вялікім свеце – родная сэрцу, бо гэта твая Радзіма…

Калі глядзіш на карту свету, позірк міжвольна шукае месца, дзе жывеш. І тая маленькая, зусім непрыкметная кропачка ў вялікім свеце – родная сэрцу, бо гэта твая Радзіма…

Радзіма – краіна, горад, вёска, вуліца, дарога, якая вядзе да улюбёнага месца… Разам з гэтым, думкі-ўспаміны – родная хата, бацькі, суседзі, сябры і ўсё тое, што дадзена з першых дзён жыцця чалавеку.
2020 год – Год малой радзімы, што вельмі важна для нашай сучаснасці, напоўненай мабільнасцю, мітуснёй і ўсімі тымі перашкодамі, якія знішчаюць самыя галоўныя каштоўнасці чалавека. Гэты час дасць мажлівасць кожнаму зразумець для сябе, што значыць малая радзіма і дзе знаходзіцца тое месца. І тут самі сабою ўзгадваюцца словы з кнігі “Свята для сэрца” Анатоля Бензярука: “Адшукаць малую радзіму лёгка. Трэба толькі адчыніць дзверы, выйсці на вуліцу. Усё, што ўбачыш навокал, – гэта яна, твая малая радзіма. Твая рэчка. Тваё поле. І твой лёс. Твая школа. Твая першая настаўніца… І яшчэ шмат, шмат чаго”.

6 верасня для вучняў 4-5 класаў мастацкага аддзялення Карэліцкай ДШМ быў арганізаваны і праведзены пленэр » Малой Радзіме прысвячаю…»

Фота-імгненні пленэру.

Translate »