Государственное учреждение образования "Кореличская детская школа искусств"
Новости Толькі разам — сям’я, настаўнік, краіна!

Толькі разам — сям’я, настаўнік, краіна!

Вераніка КУЛАК, маці вучняў Карэліцкай ДШМ :

— Самае дарагое ў нашым жыцці — нашы дзеці. Мы радуемся іх першым крокам і таму, як яны падрастаюць. Затым — іх поспехам і дасягненням. Наша радасць становіцца двайной, калі мы не адны ў сваім імкненні. Педагогі раскрываюць у вучнях таленты.

Так і ў маім выпадку. Я — маці чацвярых дзяцей, трое старэйшых займаюцца ў Карэліцкай дзіцячай школе мастацтваў. Пеця і Ваня танчаць, Ваня і Ангеліна наведваюць тэатральнае аддзяленне, Ангеліна — салістка вакальнай групы «Усмешка», яна стала стыпендыяткай спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Да таго ж, Ваня і Ангеліна — пастаянныя ўдзельнікі міжнародных конкурсаў і былі лаўрэатамі І і ІІ ступеняў.

Чаго б дзеці былі варты без навучання і падтрымкі іх выкладчыкаў? Чаго б яны змаглі дабіцца, каб ні клопат нашай дзяржавы пра таленавітых дзяцей? Толькі разам — сям’я, настаўнік, краіна — можна даць падрастаючаму пакаленню пуцёўку ў будучае. І гэта асабліва адчувальна ў Год народнага адзінства.

Translate »