16 лістапада, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, у Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся раённы ўрачысты сход, прымеркаваны да прафесійнага свята аграрыяў.
Атмасфера свята сустракала ўдзельнікаў урачыстасці ўжо ў фае ўстановы культуры, дзе гучала прыгожая музыка, былі арганізаваны выставы прадукцыі з сыравіны, вырашчанай на Карэліччыне.
Павіншаваць аграрыяў сабраліся прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, ветэраны працы і шматлікія госці. Адкрылася ўрачыстасць уручэннем старшыні Карэліцкага райвыканкама Андрэю Гардзею каравая новага ўраджаю – сімвала завяршэння сельскагаспадарчага года і дабрабыту.
Кіраўнік раёна пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра і ўручыў узнагароды лепшым прадстаўнікам галіны.
Павіншаваў аграрыяў старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош, які адзначыў, што Карэліччына – край з вялікім сельскагаспадарчым патэнцыялам. Менавіта тут жывуць і працуюць прафесіяналы сваёй справы, выяўляючы сялянскую мудрасць, гаспадарскую кемлівасць і невычэрпную працавітасць.
На сцэну падняўся першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Яўгеній Бусько. Ён пазнаёміў прысутных з вынікамі работы сельскагаспадарчых арганізацый раёна і выказаў словы віншавання з нагоды прафесійнага свята.
Настаўнікі і вучні нашай школы прынялі актыўны удзел ў віншавальнам канцэрце.